- Якія перавагі жыцьця безь дзяцей зьявіліся ў вас асабіста?
- Можна вольна плянаваць свой працоўны графік, шмат падарожнічаць, праводзіць больш часу зь сябрамі, у цябе няма бяссонных начэй і ты маеш час на хобі. Асабіста я маю асалоду ад таго, што магу працаваць з поўнай канцэнтрацыяй, не адцягваючыся на сямейныя клопаты. Мне падабаецца, што я маю час на сацыяльныя праекты, дзе я бяру ўдзел у якасьці добраахвотніка... Мяркую, у Нямеччыне было б нашмат больш шчасьлівых людзей, калі б ад нас не чакалі патомства любым коштам... Я дакладна ня маю мацярынскага інстынкту... Пра сябе магу сказаць так: я ня маю дзяцей, я вольная і шчасьлівая.
Інтэрвію зь Ніколь Губэр на Deutsche Welle
Ну, свой адказ пані Губэр я маю - ён тут.
***
Не магу не сказаць і пра саму Deutsche Welle. Цяпер колішнісрач дыскусія на тэму адмовы DW ад вяшчаньня па-беларуску ўжо забылася. А сама беларуская DW засталася і вяшчае сабе паціху, 99,9 адсоткаў матэрыялаў па-расейску. З замежных радыёстанцый і іхных сайтаў, арыентаваных на Беларусь, я ня ведаю больш некампэтэнтнага і непрафэсійнага. Найперш гэта тычыцца матэрыялаў пра яе, пра культурку, беларускую і нямецкую. Шэсьць памылак у чатырохрадкоўі Разанава, поўная неабазнанасьць ні ў чым - і ўпартае нежаданьне пра штосьці даведацца: напрыклад, удзел беларускіх аўтараў у сёлетнім кніжным кірмашы ў Ляйпцыгу, як высьветлілася, быў у тым, што ў Ляйпцыг прывезьлі кніжкі "Рыгора Бородулина, Геннадия Буравкина, Нила Гилевича, Сергея Законникова, Артура Клинова, Наталкі Бабиной".
Яны б хоць па інтэрнэтах палазілі, ці што...
Бедная Катрын Шміт, раман якой я летась пераклаў... Па-нямецку яна Kathrin Schmidt - а вось на нямецкім сайце DW журналістка без усялякіх згрызотаў сумленьня піша пра Менскі кніжны кірмаш з выглядам спэцыялісткі: "пройдут литературные чтения с участием таких известных авторов, как Катрин Шмидт (Catherine Schmidt)..."
Далібог, нават ЛіМ і Зьвязда выглядаюць больш прафэсійнымі.
- Можна вольна плянаваць свой працоўны графік, шмат падарожнічаць, праводзіць больш часу зь сябрамі, у цябе няма бяссонных начэй і ты маеш час на хобі. Асабіста я маю асалоду ад таго, што магу працаваць з поўнай канцэнтрацыяй, не адцягваючыся на сямейныя клопаты. Мне падабаецца, што я маю час на сацыяльныя праекты, дзе я бяру ўдзел у якасьці добраахвотніка... Мяркую, у Нямеччыне было б нашмат больш шчасьлівых людзей, калі б ад нас не чакалі патомства любым коштам... Я дакладна ня маю мацярынскага інстынкту... Пра сябе магу сказаць так: я ня маю дзяцей, я вольная і шчасьлівая.
Інтэрвію зь Ніколь Губэр на Deutsche Welle
Ну, свой адказ пані Губэр я маю - ён тут.
***
Не магу не сказаць і пра саму Deutsche Welle. Цяпер колішні
Яны б хоць па інтэрнэтах палазілі, ці што...
Бедная Катрын Шміт, раман якой я летась пераклаў... Па-нямецку яна Kathrin Schmidt - а вось на нямецкім сайце DW журналістка без усялякіх згрызотаў сумленьня піша пра Менскі кніжны кірмаш з выглядам спэцыялісткі: "пройдут литературные чтения с участием таких известных авторов, как Катрин Шмидт (Catherine Schmidt)..."
Далібог, нават ЛіМ і Зьвязда выглядаюць больш прафэсійнымі.
Сёньня ў "Гамбурскім рахунку" - пра творчасьць Масея Сяднёва
ПАХВАЛА ЗАЙЗДРАСЬЦІ
ПАХВАЛА ЗАЙЗДРАСЬЦІ
З задавальненьнем чытаю "Лексикон інтимних міст" Юрыя Андруховіча. Аўтар апісвае гарады, дзе яму давялося пабываць, ад Аараў да Ялты. Вось такім Юры пабачыў Менск у 2000 годзе.
( Read more... )
Падазраю, ён наведваў горад праездам, будучы ўдзельнікам нейкага "літэкспрэсу", Лісабон-Масква, ці як ён там называўся.
Гэты тэкст даводзілася чуць у выкананьні аўтара на львоўскім кніжным кірмашы -- і тады ён падаўся больш цікавым.
А наогул, гэта ўжо трэцяя рэч на гатэльную тэму, прачытаная за апошні месяц.
***
Учорашні дзень адзначыўся ажно двума сьвятамі. Мала таго, што Ўзьнясеньне, якое па-нямецку называецца прыгожым словам Himmelfahrt, дык яшчэ і Vatertag, Дзень бацькі. Мой бацькоўскі-бацькаў стаж налічвае 7 гадоў 8 месяцаў і 12 дзён. Учора ўвечары стаж за паўгадзіны напісаў цэлую гісторыю пра вавёрку і зачараваны замак, па-нямецку, чым вельмі нас парадаваў, а цяпер сядзіць у суседнім пакоі, гандлюе мятным ліманадам 5 цэнтаў за шклянку і ня хоча займацца беларускім пісьмом.
***
Неяк сябры Кай і Жана падарылі нам шыкоўную кнігу "Італійская кухня". Часам гатую нешта паводле ўзятых адтуль рэцэптаў. Нядаўна вось было рызота, а ў панядзелак -- сыцыліянская страва arancini di riso. Атрымаліся, праўда, не зусім аранчыні, а хутчэй нейкія піражкі.
Але з мучнымі стравамі цяжэй. Мая праблема -- цеста. Яно ад мяне ўпаўзае.
***
Анэкдоты DDR падазрона нагадваюць савецкія. І невядома, хто ў каго запазычваў. Рабочы ставіць ровар на галоўнай плошчы горада каля будынку ЦК. Да яго падыходзіць паліцыянт: "Не-не, нельга, прыбярыце ровар, зараз тут зьявяцца савецкая і мангольская дэлегацыі". "Не хвалюйцеся, я павешу замок", -- адказвае рабочы.
Надоечы жонка пачула ад сына знаёмых расісцкі анэкдот, рыхтык той, які сама чула калісьці ў школе. Але тут ніколі не было DDR. Адкуль гэтае ўзаемапранікненьне? Ад рускагаваряшчых хіба.
***
Часам, начытаўшыся гістарычнай і іншай сумнеўнай літаратуры, паглядзіш на тых, хто кіруе РБ, і сапраўды паверыш у перасяленьне душаў. Ня самых лепшых душаў.

З усіх эўрапейскіх дзяржаваў сваёй футбольнай зборнай ня мае толькі Ватыкан. І ў УЭФА не ўваходзіць, хаця мае поўнае права.
Шкада. Каталікі заўжды маглі ганарыцца сваімі спартовымі дасягненьнямі. У тым ліку футбольнымі.

Як вядома, самай простай у сьвеце мовай ёсьць токіпона. Каб авалодаць ёй, неабходна ўсяго толькі засвоіць 120 простых каранёў, якія потым можна спалучаць паміж сабой. Пяць фанэмаў і амаль ніякай граматыкі. Даасіст, перакладчык і проста красіві дэвушка Соня Кіса, якая спачатку была мужчынам, прыдумала гэтую мову і нават здолела захапіць ёй некалькі сотняў такіх самых вар'ятаў, яна здолела прасунуцца бліжэй за ўсіх да ідэалу ўсіх лінгваканструктараў - зрабіць мову, сэнс якой у ёй самой, і да таго ж лёгкую і даступную ў вывучэньні. Што, дарэчы, даволі спрэчна.
en jan seme tawa
suli muti jan
- прыкладна так яно гучыць, а w тут - нешта падобнае да беларускага ў. Нешта мікранэзійскае, мікраскапічнае, мірнае, марское, мяўкаючае. Токіпона - каралі з ракавінак, токі пона значыць "гаварыць добра".
Усё гэта заўжды мяне захапляла, за сваё жыцьцё я прыдумаў некалькі моваў, тры ці чатыры, але ніводны з гэтых праектаў мяне пакуль не задаволіў. Не хапае нейкай завершанасьці, не хапае ўнутранай лёгікі і гнуткасьці. Нават карыстаючыся наробкам і досьведам Замэнгофа, пастара Шляйхера і Соні Кісы, нешта ўпускаеш, нешта забываеш, перад нечым аказваешся бясьсільны. Цяжка быць богам. Але прыемнасьць лінгваканструяваньня - у самім працэсе. І што дзіўна - як толькі асноўныя кампанэнты створаныя, юная мова сама пачынае падказваць табе далейшы шлях. А потым стоп - лябірынт прыводзіць туды, дзе ты ўжо быў, і што рабіць далей - абсалютна няясна.
Затое якая радасьць творчасьці.

Уяўленьні пра маленькае чалавечае шчасьце - пра, так бы мовіць, шчасьце на адзін дзень - зьмяняюцца ў залежнасьці ад... Ад... Цяжка сказаць, у залежнасьці ад чаго яны зьмяняюцца. Вось нядаўна ні стуль ні сьсюль да болю і сьлёзаў захацелася заваліцца гадзін так на восем на матрас з кнігай "Історія древнего міра" (М., 1979) і пачкам савецкіх кукурузных палачак. Паколькі ні кнігі, ні палачак побач не было, давялося паглядзець "Quo vadis" Ежы Кавалеровіча па-польску.
З кіно ў мяне даўно ўжо неяк не складваецца: я чалавек адсталы, гляджу рэдка (пераважна пераглядаю), толькі калі сябры параяць. За апошні час уразілі па-сапраўднаму "Ko to tamo peva" ды "Postřižiny". Мамонаў у "Востраве". Трэцяя частка расейскай "Кошечкі" спадабалася. І нудны францускі фільм "Апошні чалавек на зямлі" (ці нешта падобнае).
"Quo vadis" ледзь да канца даглядзеў. Шчыра стараўся пранікнуцца, але, відаць, ня ўмею. Мала мастацтва. Галівуд галівудам. Зьдзівіла нечакана жорсткая сцэна з ільвамі -- але гэта кінамакдональдс, я гляджу, ужо асвоіў. Парадаваў хіба Міхал Баёр, які стварыў даволі жывога і запамінальнага Нэрона. Але: тугу па "Іст. Др. М." і кукурузных палачках Quo vadis так і не спатоліў. Трэба было кніжку Сянкевіча перачытаць. Хаця "Історію древнего міра" (М., 1979) і пачак савецкіх кукурузных палачак не заменіць нават ён .
***
Архан Памук адкрыў у Стамбуле свой Музэй нявіннасьці. Ягоны раман пад такой назвай я прачытаў некалькі гадоў таму ва ўкраінскім перакладзе. Кніга выдатная, хто б пераклаў...
Сябра Юсуф атрымаў працу ў Стамбуле. Цяпер маем там свайго чалавека.
***
У Гамбург нарэшце прыйшло лета.
Хаця Hamburger Sommer - гэта не зусім тое лета, якому нас вучылі ў школе.

На мой вялікі жаль, суполкі, дзе пішуць нашай лацінкаю, зрабіліся нейкія дохлыя. Камусьці ўсё адно, а мне дык не. Як даўні і перакананы прыхільнік лацінкі, як чытач, які даўно марыць пра хаця б нейкую "лацінкавую" прастору, а таксама як аўтар, які плянуе неўзабаве выдаць лацінкаю цэлую кніжку, абвяшчаю пра стварэньне суполкі
lacinkaj. Тэматычных абмежаваньняў яна ня мае. Умова толькі адна - пісаць туды беларускай лацінкай. Пра ўсё на сьвеце.
Na moj vialiki žal, supołki, dzie pišuć našaj łacinkaju, zrabilisia niejkija dochłyja. Kamuści ŭsio adno, a mnie dyk nie. Jak daŭni i pierakanany prychilnik łacinki, jak čytač, jaki daŭno maryć pra chacia b niejkuju "łacinkavuju" prastoru, a taksama jak aŭtar, jaki planuje nieŭzabavie vydać łacinkaju cełuju knižku, abviaščaju pra stvareńnie supołki
lacinkaj. Tematyčnych abmiežavańniaŭ jana nia maje. Umova tolki adna - pisać tudy biełaruskaj łacinkaj. Pra ŭsio na śviecie.